Навукова-даследчае судна «Шукальнік» выявіла на Паўночна-заходнім шэльфе Чорнага мора 40 млрд кубаметраў газу на плошчы 7000 кв. м, піша РБК. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржслужбы геалогіі і нетраў Украіны Мікалай Баяркін, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце службы.

Баяркін адзначыў, што дадзеныя лічбы «мінімальныя, на якія можна разлічваць». Ён падкрэсліў, што Паўночна-ўсходні шэльф Чорнага мора з'яўляецца адным з самых перспектыўных участкаў і мае высокі каэфіцыент геалагічнага поспеху.

Акрамя таго, ён заявіў, што запуск у рэйс «Шукальніка» пасля трох гадоў прастою — «адзін з першых значных крокаў на шляху да энерганезалежнасці» Украіны.

Як сцвярджае акадэмік НАН Украіны Яўген Шнюкаў, у паўночна-заходняй частцы Чорнага мора знаходзяцца «тысячы газавых факелаў, размешчаных на дне». Акрамя таго, паводле яго слоў, на дне Чорнага мора ёсць гразевыя вулканы, газагідраты метану, крыніцы прэснай вады, угнаенні, россыпы мінералаў і рэдкіх металаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0