24 і 25 снежня за некалькі крокаў ад галоўнай ялінкі краіны пройдзе калядны маркет «Прастора добрых падарункаў»! Зусім побач з Палацам Рэспублікі, у самым цэнтры сталіцы — у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі», — на працягу двух дзён з 11.00 да 19.00 пройдзе маштабны пераднавагодні кірмаш з беларускай душой! 

Акрамя ўласна гандлёвай часткі, вас чакаюць літаратурна-музычная і забаўляльная праграмы, значны акцэнт у якіх будзе зроблены на дзетак: пачастункі, забавы і гульні, фотазона, майстар-класы ад майстроў-рамеснікаў, настольныя гульні, вершы і песні для дзетак, а таксама магчымасць набыць адметныя і запамінальныя падарункі! 

У літаратурнай праграме — выступы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, аўтограф-сесіі і прэзентацыі кніг. У музычнай праграме — выступы вядомых беларускіх бардаў, музыкаў і калектываў. У межах каляднага маркету «Прастора добрых падарункаў» мы збіраем для вас усё самае лепшае, што зроблена беларусамі і для беларусаў, не забываючы, вядома, і пра нашых гасцей! Паколькі месца правядзення кірмашу знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы, на скрыжаванні ўсіх турыстычных маршрутаў, а час — неверагодны калядны і пераднавагодні, мы адмыслова рыхтуем праграму нашага свята так, каб кожны знайшоў у ім для сябе штосьці цікавае! 

Праводзіць калядны маркет культурніцкая кампанія «Беларуская прастора». Уваход на ўсе мерапрыемствы каляднага маркету «Прастора добрых падарункаў» вольны! 

Больш інфармацыі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0