Тэатр ценяў у вершах і прозе. Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» і новага зборніка вершаў Юлі Цімафеевай «Цырк». Гасьцямі імпрэзы, акрамя аўтараў:

паэт Андрэй Хадановіч, выдавец Зміцер Колас, рэдактарка і перакладчыца Алена Пятровіч, паэт і музыка Уладзь Лянкевіч, пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус, філосаф Валянцін Акудовіч.

19 снежня ў кнігарні ЛогвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак — 19.00. Уваход вольны.

***

Крыху пра кнігі. «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — такую назву мае кніга Альгерда Бахарэвіча, прысвечаная францускай сталіцы. Па адной вокладкай: эсэ пра сляды белліту на парыжскіх вуліцах, разважанні пра беларуска-французскія культурныя пустоты, апавяданне пра магілу Нестара Махно і шмат іншага: фікшн і нон-фікшн, міфы і праўда, наш Парыж — і іхні Менск…

«Цырк» — другі зборнік вершаў Юлі Цімафеевай: старыя і новыя тэксты, у якіх сплялося ўсё тое балючае, асабістае, грамадзкае і прыватнае, бачнае і непрыкметнае, што хвалявала аўтарку цягам апошніх гадоў. На арэне ўнутранага цырку Юля Цімафеева працягвае назіраць за дрэсіроўшчыцай-мовай і яе ўладай над чалавекам, за клаўнадай беларускай сучаснасці, за акрабатыкай цялеснага і паэтычнага ў сабе.

Абедзьве кнігі напісаныя сёлета, пераважна ў Парыжы, дзе аўтар і аўтарка працавалі ў культурным цэнтры Centre International de Recollettes.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0