Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ўсіх зацікаўленых на чарговую сустрэчу праекта «Чытаем сваё. Класіка». На гэты раз блiжэй знаёмiмся з Міхасём Зарэцкiм — адным з самых шчырых і яркіх празаікаў дваццатых, выбітным крытыкам, яркім публіцыстам, творцам, роўных якому па эмацыянальным накале цяжка знайсці і па сёння.

Як ён пісаў пра сваё жыццё ў нечалавечых умовах трыццатых? Чаму Зарэцкі не ўвайшоў ва «Узвышша»? Навошта ствараў «Полымя»? Як выглядаў «асабісты фронт» Міхася? Хто ёсць хто ў рамане «Сцежкі-дарожкі»? Адказы — на сустрэчы 16 снежня ў 17:00.

Спецыяльны госць — лiтаратар Васiль Дранько-Майсюк, куратар — Таццяна Ткачова, вядоўца — Ганна Севярынец. Сустракаемся ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (К.Маркса, 30). Уваход для ўсіх вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0