Прысуд быў агучаны ў Брэсце 14 снежня.

Сама гісторыя здарылася сёлета ў ноч на 30 чэрвеня ў вёсцы Шчэбрын Брэсцкага раёна.

54-гадовы мясцовы жыхар толькі нядаўна вярнуўся ў родную вёску, каб уступіць у спадчыну — да таго ён амаль 20 гадоў пражыў у Польшчы.

Мужчына нідзе не працаваў, жыў на выпадковыя заробкі.

І вось уначы, моцна нападпітку, мужчына разбіў шыбу ў суседзяў і залез у іх хату. У адным з пакояў ён знайшоў сякеру і пачаў біць ім аднавяскоўцаў. 86-гадовы гаспадар атрымаў адкрытую сечаную чэрапна-мазгавую і спінна-мазгавую траўмы — ён памёр на месцы здарэння. Яго 80-гадовая жонка памерла ўраніцы ў бальніцы, куды яе даставілі ў стане траўматычнага шоку. У старой былі тупыя траўмы галавы, пашкоджанні грудной клеткі, хрыбта, ног і рук.

Затрымалі злачынцу хутка — суседка пачула, як б’юцца шыбы і выклікала міліцыю.

Навошта ён гэта зрабіў, забойца патлумачыць не здолеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?