Стартаваў незвычайны для Беларусі праект на платформе Talaka.by — збор сродкаў на выданне кнігі «LIMBO. Прыгоды мастака ў Індыі».

Дэбютная кніга, напісаная за тры гады мастаком з Мінска Андрэем Бондаравым на ўласным досведзе. Галоўны герой, мастак Аркадзь, на Радзіме адчувае, што яго творчасць нікому не патрэбная. У перыяд роспачы ён трапляе на заняткі ёгай, знаёміцца з хіпі. У пошуках Лімба ён адпраўляецца ў вандраванне па Індыі і трапляе ў містычныя сітуацыі. Сярод чырвоных пяскоў і пальмаў Гоа, на ўзбярэжжы акіяна, Аркадзь разумее, што зноў хоча пісаць карціны. Ён шукае фарбы, палатно, робіць падрамнікі з дрэва манга…

Кніга праілюстраваная карцінамі, напісанымі аўтарам у Індыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0