У Беларускім ПЭН-цэнтры сёньня адбылася падвойная прэзэнтацыя: Андрэй Хадановіч прэзэнтаваў сваю першую кніжку па-польску.

Ва Ўроцлаве ў сэрыі «Беларуская бібліятэка» выйшла яго кніжка «Święta Nowego Rocku». Другое выданьне – грунтоўны том «Сувязьразрыў-Зв’язокрозрив: 12х12», у якім прадстаўленыя творы 12 беларускіх і 12 украінскіх сучасных творцаў. Сярод іх – Адам Глёбус, Уладзімер Арлоў, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, А.Хадановіч, з украінскага боку – Сяргей Жадан, Марыяна Кіяноўская і інш.

Абедзьве кніжкі складзеныя паводле адной канцэпцыі: на кожным разгароце побач стаяць арыгінал верша і пераклад.

Фота Арцёма Лявы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0