15 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў лідара Камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенку новым міністрам адукацыі.

Лукашэнка адзначыў, што спыніўся на кандыдатуры Ігара Карпенкі, выбіраючы сярод многіх прапанаваных. «Вас не трэба пераконваць у ідэйнай накіраванасці нашай дзяржавы. І вас не трэба пераконваць у тым, якая ўвогуле ў нас павінна быць адукацыя», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Ігар Карпенка нарадзіўся ў 1964 у Новакузнецку. Гэта сібірскі горад непадалёку ад Казахстана і Манголіі.

Аднак адукацыю ён атрымаў ужо ў Мінску — у педінстытуце. Карпенка можа быць настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы. Праўда, у школе ён працаваў толькі піянерважатым.

Ёсць у яго і другая адукацыя — у Акадэміі кіравання.

Да апошняга часу ён з’яўляўся намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

Раней міністэрства ўзначальваў Міхаіл Жураўкоў.

Лукашэнка падкрэсліў, што перад Ігарам Карпенкам стаіць шмат задач па развіцці і вырашэнні розных праблемных пытанняў у адукацыі. У тым ліку гаворка ідзе пра далейшую рэалізацыю пэўнай для гэтай сферы канцэпцыі, удасканаленні навучальных праграм.

«На жаль, мае ўстаноўкі не ў поўным аб'ёме рэалізаваны ў адукацыі. І вам гэта трэба будзе ўсё рэалізаваць», — адзначыў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?