Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Малашку міністрам працы і сацыяльнай абароны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адпаведнае кадравае рашэнне прымалася пасля стараннага аналізу цэлага шэрагу кандыдатур.

Выбар на карысць Валерыя Малашкі быў зроблены ў тым ліку таму, што ён у большай ступені бачыць тыя ці іншыя праблемы і недахопы на нізавым узроўні, штодня з імі працуе.

«Гэта міністэрства павінна ўзначаліць сур'ёзнае ўдасканаленне ўсіх напрамкаў дзейнасці. У нас самая вялікая праблема тут — незадаволенасць людзей па пэўных пытаннях, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усё павінна быць прапрацавана ў вас. І ўсё, што мы там будзем прапрацоўваць, трэба зазямліць», — сказаў ён.

Да цяперашняга часу Валерый Малашка працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвынкама. Менавіта ён у свой час прыняў рашэнне аб зняцці з помніка Пушкіну цытаты з верша «Паклёпнікам Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?