«Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць тых, хто працягвае змагацца за свабоду», — заявіла 8 ліпеня дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс падчас наведвання офіса «Радыё Свабода» ў Празе.

«Я ведаю, што ў Беларусі гэта цяжка. Я ведаю, што рэжым Лукашэнкі брутальны, — падкрэсліла яна. — Мы будзем працягваць працаваць з апазіцыяй, з недзяржаўнымі арганізацыямі. Я асабіста сустракалася ў гэтымі людзьмі. Іншыя краіны таксама вельмі дапамагаюць».

К.Райс зазначыла, што ЗША «вельмі шчыльна працуюць» з Еўрасаюзам над праблемамі, якія тычацца Беларусі. «Нярэдка патрабуецца час, але іншым разам усё адбываецца вельмі хутка — раптам штосьці зрушваецца, і пачынаюцца перамены», — зазначыла дзяржсакратар.

Марына Рахлей, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0