Універсітэт Ліберці, адзін з самых вялікіх хрысціянскіх універсітэтаў у свеце, плануе пабудаваць на тэрыторыі свайго кампуса поўнамаштабны стралковы палігон, піша сайт refinedright.com са спасылкай на дакументы мясцовага самакіравання.

У ВНУ, якое знаходзіцца ў амерыканскім штаце Вірджынія, непасрэдна вучацца больш за 15 000 студэнтаў, больш за 5 000 аспірантаў, яшчэ 100 000 чалавек вучацца анлайн.

Мапа палігона з разнастайнымі пабудовамі і ўчасткамі для стралковых трэніровак. Тут і ніжэй фота refinedright.com

Мапа палігона з разнастайнымі пабудовамі і ўчасткамі для стралковых трэніровак. Тут і ніжэй фота refinedright.com

Гэта будзе прызнаны на нацыянальным узроўні, поўнамаштабны цэнтр для трэніровак і спаборніцтваў у стральбе, гаворыцца ў паведамленні.

Студэнты і настаўнікі змогуць страляць з пісталетаў, гладкарульных стрэльбаў, аўтаматычнай і самазараднай наразной стралковай зброі.

Адна з амерыканскіх універсітэцкіх каманд па стральбе.

Адна з амерыканскіх універсітэцкіх каманд па стральбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?