Далей, паводле працэдуры, падпісаныя дакумэнты мусяць ратыфікаваць парлямэнты ўсіх краінаў, што ўваходзяць у NATO. Затым дакумэнты перададуць на захоўваньне ў Вашынгтон. Толькі пасьля гэтага працэс уступленьня новых краінаў у альянс будзе лічыцца завершаным. Працэс ратыфікацыі звычайна цягнецца каля году.
Чакаецца, што на юбілейны саміт NATO ў 2009 г. у гонар 60‑годзьдзя арганізацыі новыя краіны будуць запрошаныя ў якасьці раўнапраўных чальцоў.
Рашэньне аб прыняцьці Альбаніі і Харватыі ў NATO было прынятае на саміце ў Бухарэсьце 3 ліпеня 2008 г. Заявы на далучэньне да Пляну дзеяньняў па членстве ў NATO падавалі таксама Ўкраіна, Грузія ды Македонія, аднак іх разгляд перанесены на сьнежань.
Паводле lenta.ru