Зборная Нарвегіі (чэмпіянат свету па хакеі сярод моладзі да 20 гадоў) пацярпела паразу ад аднагодкаў з Германіі ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату свету ў групе «А» дывізіёна I - 0:2, піша pressball.by

Такім чынам, лёс адзінай пуцёўкі ў элітны дывізіён вырашыцца ў заключным туры, які пройдзе 17 снежня.

Беларусам для заваявання пуцёўкі ў вышэйшы свет моладзевага хакея будзе дастаткова любой перамогі над аўстрыйцамі.

Група «А»: Беларусь - 10 ачкоў (4 матчы), Германія - 8 (4), Аўстрыя - 6 (4), Францыя - 6 (4), Нарвегія - 3 (4), Казахстан - 3 (4).

Матч Беларусь - Аўстрыя пройдзе 17 снежня. Пачатак - у 18.30 па беларускім часе. У выпадку паразы, нашай камандзе прыйдзецца чакаць вынікі паядынку Германія - Францыя (22.00).

Гульні праходзяць у Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0