Дванаццацігадовы хлопчык спрабаваў зладзіць тэракт на Калядным кірмашы ў горадзе Людвігсхафен-на-Рэйне, размешчаным на захадзе Германіі.

Па дадзеных Der Spiegel, ён двойчы спрабаваў прывесці ў дзеянне самаробную выбуховую прыладу, начыненую металічнымі элементамі, аднак дэтанатар не спрацаваў.

Focus, у сваю чаргу, дакладвае, што тэракт спрабаваў зладзіць ураджэнец Людвігсхафен ірацкага паходжання. Хлопчык, па дадзеных крыніц выдання, знаходзіўся пад моцным уплывам баевіка з «Ісламскай дзяржавы», асоба якога пакуль не высветлена.

Улетку 2016 года, распавялі крыніцы выдання, ён спрабаваў бегчы ў Сірыю, каб далучыцца да ІД.

Афіцыйныя прадстаўнікі пракуратуры пацвердзілі Der Spiegel факт расследавання справы аб спробе зладзіць тэракт на кірмашы ў Людвігсхафене, аднак не сталі раскрываць ніякіх падрабязнасцяў справы.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0