Кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў Інстытуту нацыянальнай памяці Дарыюш Габрыэль сьцьвярджае, што ў польскіх архівах няма дакумэнту, які пацьвярджае, што забойствы на рахунку НКВД.

Габрыэль заявіў пра гэта сёньня, на паседжаньні ў польскім сэйме. Частку дакумэнтаў, што тычаць катынскіх расстрэлаў, у тым ліку і гэты дакумэнт, паерадаў польскаму боку ў 1992 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын.

«Ні пракуроры, ні архіўныя супрацоўнікі таго дакумэнту ў сябе ня маюць. Два гады таму мы зьвярнуліся да Канцылярыі прэзыдэнта з мэтай адшукаць гэты дакумэнт у іх, але эфэкт таксама быў негатыўны», ‑‑ дадаў Габрыэль.

Паводле wyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0