Сябра кансультатыўнай рады Міжнароднага фонду абароны жывёл (IFAW), актрыса Памэла Андэрсан і не выключае магчымасці звароту за атрыманнем расійскага грамадзянства, піша Інтэрфакс

ABC News

«Я люблю Расію, мне падабаецца прыязджаць сюды, я адчуваю еднасць з рускай культурай. У мяне ёсць канадскі і амерыканскі пашпарт, чаму б не атрымаць і расійскі пашпарт?» — сказала Андэрсан на прэс-канферэнцыі.

Яна адзначыла, што мае рускія карані праз далёкіх сваякоў па маці.

Памэла Андэрсан не першая з замежнікаў, хто быў не супраць атрымаць расійскі пашпарт. Раней шэраг расійскіх СМІ паведамілі са спасылкай на артыста Аляксандра Рэву, у чыім кліпе знялася актрыса Арнэла Муці, што яна збіраецца атрымаць расійскае грамадзянства. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, аднак, потым паведаміў, што Крэмль не атрымліваў зварот Муці аб грамадзянстве РФ.

3 лістапада стала вядома пра рашэнне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна даць расійскае грамадзянства амерыканскаму акцёру Стывену Сігалу.

Раней грамадзянства РФ было прадастаўлена французскаму акцёру тэатра і кіно Жэрару Дэпардзье, адпаведны ўказ Пуцін падпісаў 3 студзеня 2013 года.

Акрамя таго, 12 верасня 2015 года расійскі пашпарт атрымаў амерыканец, чэмпіён свету, легенда сусветнага бокса Рой Джонс-малодшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?