Улетку 2017 года на тэлеканале Disney XD выйдзе новая версія мультсерыяла «Качыныя гісторыі». І Скруджа Макдака там будзе агучваць Дэвід Тэнант з серыяла «Доктар Хто», паведамляе meduza.io.

У чаканні прэм'еры акцёры, што агучылі серыял, выканалі песеньку з застаўкі — тую самую!

«Качыныя гісторыі» — мультсерыял кампаніі Уолта Дыснея, што выйшаў на экраны ў 1987 г. Усяго да 1990 г. было знята 100 серый. Галоўныя персанажы — Скрудж Макдак і трое яго пляменнікаў Х'юі, Д'юі і Луі (у савецкім пракаце — Білі, Вілі і Дзілі).

У СССР у 1991 г. паказваўся на Першым канале разам з «Чыпам і Дэйлам». Паказы былі штонядзелю і карысталіся шалёнай папулярнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?