Кіран Бетані (Kieran Bettany) наведаў разам з жонкай, якая была на 7-м месяцы цяжарнасці, заапарк ў Колчэстэры (Англія). Пара падышла да арангутангаў. Тое, што адбылося, муж запісаў на відэакамеру свайго смартфона.

У малпы не было ніякіх праблем з разуменнем таго, што жанчына цяжарная і чакае дзіця. Жывёла з захапленнем агледзела жывот жанчыны, далікатна дакранулася шкла, і нават зрабіла спробу пацалаваць немаўля ў жываце цяжарнай жанчыны.

Арангутангі — вельмі разумныя жывёлы, якія ў многіх адносінах падобныя да нас. Цяжарнасць у гэтых жывёл адбываецца больш ці менш так ж, як і ў людзей, і маленькія малпы важаць ад 1200 да 1600 грамаў, нагадвае Gazeta.pl.

У дзікай прыродзе, дзе іх засталося катастрафічна мала, арангутангі жывуць каля 35—40 гадоў. У няволі яны могуць пражыць да 60 гадоў.

Выпальванне лясоў становіцца ўсё больш распаўсюджанай з'явай, нават у нацыянальных парках на Барнэа і Суматры, дзе захаваліся гэтыя жывёлы. Маленькіх арангутангаў выкрадаюць для продажу, і гэта часта звязана з забойствам іх маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0