Фота: Reuters

Фота: Reuters

«Складаныя перамовы. Мы не авансавы плацёж чакаем, нам не патрэбен быў авансавы плацёж. Ён вярнуўся назад ім, даўно ўжо назад адправілі», — сказаў Дварковіч.

Ён таксама адзначыў, што Расія чакае ад Беларусі поўнага пагашэння аплаты за газ за 2016 год, авансавага плацяжу для гэтага недастаткова.

Раней ва ўрадзе Беларусі паведамілі, што перавялі аванс аплаты за газ Расіі «ў якасці жэсту добрай волі». Сума авансу не называлася.

Нагадаем, што нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем коштаў на энерганосьбіты Мінск назваў справядлівай цану расійскага газу для Беларусі ў памеры 73 даляры за 1 тыс. кубаметраў. Расія дагэтуль настойвала на выкананні кантракту, які дзейнічае на перыяд 2015-2016 гг. У рамках гэтага кантракту агаворана формула, якая прадугледжана дзеючым пагадненнем: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за 1 тыс. кубаметраў.

У кастрычніку бакі абвясцілі аб дасягненні кампрамісу. Згодна з заявамі Мінска, Масква пакідае цану на газ на ранейшым узроўні, але прадаставіць нейкую міжбюджэтную кампенсацыю. Міністр энергетыкі таксама заявіў, што Беларусь да 21 кастрычніка пералічыць недаплачаныя за расійскі газ сродкі.

У снежні Дварковіч паведаміў, што расійскі ўрад атрымаў і абмяркоўвае прапановы Беларусі па газавым пытанні. Пры гэтым ён адзначыў, што Расія ўсё яшчэ чакае аплаты доўгу. Ён складае 281 мільён долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?