У Чэхіі 18 снежня адбылося буйное ДТЗ: сутыкнуліся 18 грузавых і легкавых аўтамабіляў, адзін чалавек загінуў, больш за дзесяць атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аварыя адбылася каля населенага пункта Мірашовіцы на міжнароднай хуткаснай аўтамагістралі нумар адзін. Як паведаміў журналістам прадстаўнік нацыянальнай выратавальнай службы Яраслаў Габрыэль, кіроўцы 18 вялікагрузных і легкавых аўтамабіляў не справіліся з кіраваннем на слізкай дарозе і сутыкнуліся. Каб аказаць экстранную дапамогу параненым, прыйшлося выклікаць верталёт. Адзін чалавек загінуў, больш за дзесяць атрымалі раненні.

Акрамя таго, яшчэ адна аварыя адбылася на гэтай жа хуткаснай аўтамагістралі каля горада Чэскі-Штэрнберк. Там сутыкнуліся яшчэ тры аўтамабілі. Паводле папярэдніх дадзеных, адзін чалавек загінуў. Таксама на гэтай міжнароднай трасе зафіксавана яшчэ некалькі аварый.

Рух па міжнароднай хуткаснай аўтамагістралі нумар адзін, якая злучае Прагу з усходнімі рэгіёнамі Чэхіі і ідзе да польскай мяжы, спынены. Прычынай маштабных ДТЗ з'яўляецца туман, а таксама моцны галалёд, які пакрыў дарогі гэтага рэгіёну рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0