Новаўвядзенне датычыцца пасажыраў з невялікімі жывёламі, чый гадаванец (сабака, кот, птушка) змешчаны ў спецыяльную тару, якая не перавышае па суме трох вымярэнняў 200 см. У гэтым выпадку пасажыру не трэба выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней, паведаміла прэс-служба чыгункі.

Дадатковая плата за правоз пакаёвых жывёл у гэтым выпадку таксама спаганяцца не будзе. Перавозка ажыццяўляецца ў кошт устаноўленай нормы правозу ручной паклажы. Для размяшчэння жывёл у тары павінны выкарыстоўвацца месцы, прызначаныя для захоўвання ручной паклажы ў вагоне.

Аднак сабакі, не змешчаныя ў спецыяльную тару, павінны перавозіцца ў асобным купэ купэйнага вагона пры наяўнасці намордніка і ланцужка. Дазваляецца перавозка не больш за двух сабак у адным купэ. Пры гэтым пасажыр абавязаны аплаціць кошт месцаў у купэ.

Прэс-служба нагадала, што ва ўсіх выпадках пры перавозцы пакаёвых жывёл у абавязковым парадку патрабуюцца адпаведныя ветэрынарныя дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?