16 снежня «Наша Ніва» апублікавала навіну пра пажар на вуліцы Вілейскай, непадалёку ад Драздоў. Мы памылкова ідэнтыфікавалі дом як той, што належыць старшыні праўлення «Банка БелВЭБ» Мікалаю Лузгіну.

А насамрэч гарэла лазня ў іншым доме па вуліцы Вілейскай. Прыкрая памылка ўзнікла праз тое, што інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла няправільны нумар дома.

Прыносім прабачэнні Мікалаю Лузгіну і яго сям’і за прыкрую памылку. І няхай такіх праблем у іх не здараецца!

Дарэчы, сёння спадар Мікалай святкуе 60-годдзе. Што ж, «Нашай Ніве» застаецца далучыцца да віншаванняў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?