З мэтай усебаковай праверкі версій па расследаванні абставінаў выбуху ноччу 4 ліпеня ГУУС Мінгарвыканкама звярнулася па дапамогу да грамадзян, якія знаходзіліся з 22 да 23 гадзін 3 ліпеня ў раёне месца здарэння, а таксама на зялёнай зоне паміж гасцініцай "Планета" па праспекце Пераможцаў, 31, і будынкам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па праспекце Пераможцаў, 23/2.
Нагадаем, у гэты прамежак часу ў названым месцы была знойдзена першая выбуховая прылада. Другая спрацавала каля 0.25 4 ліпеня.
Аператыўную групу, якая займаецца расследаваннем, асабліва цікавяць уладальнікі фота- або відэаінфармацыі, якая магла быць зроблена ў гэтых месцах у названы перыяд часу. Грамадзян, якія маюць гэтыя фота- або відэакадры, у мэтах дапамогі следству пераканаўча просяць звярнуцца ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Кантактныя тэлефоны: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92, або 102.
Электронны адрас: [email protected]
Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.
Гэтая інфармацыя размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.