Як паведамілі чытачы НН, на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна ў Мінску утварыўся гіганцкі затор. Чарга аўтамабіляў стаіць аж да Кальварыйскіх могілак — і прыкладна такога ж памеру затор ва ўсе бакі ад скрыжавання. Прычынай здарэння стаў, паведамляюць сведкі, зламаны святлафор. Некалькі соцень машын чакаюць, пакуль з'явяцца ДАІ і рамонтнікі, якія маглі б «разруліць» сітуацыю.