Наша ўсходняя суседка падазрае беларускіх вытворцаў у дэмпінгу і пачынае адпаведнае расьсьледаваньне.

Пра гэта «Интерфаксу» паведаміла гендырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня «Упраўленьне харчовай прамысловасьці Менгарвыканкаму» Глафіра Ермаковіч.

Такім чынам, беларускі сыр стаў чарговым аб’ектам антыдэмпінгавага расьсьледаваньня ў Расеі. Напрыканцы чэрвеня прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін загадаў Фэдэральнай антыманапольнай службе разабрацца з сытуацыяй вакол беларускага сухога малака.

Нагадаем, што ў мінулым месяцы Россельгаснагляд займеў прэтэнзіі да літоўскіх сыравараў. З 16 чэрвеня была ўведзеная часовая забарона на ўвоз у Расею сыроў найбуйнейшага літоўскага вытворцы «Рокішка Сурыс». Такое рашэньне было прынятае «у зьвязку з парушэньнямі літоўскім вытворцам расейскіх вэтэрынарна‑санітарных нормаў».

На сёньня беларускія вытворцы сыру займаюць на расейскім рынку трэцяе месца. На першым месьцяцца ўкраінскія сыравары, на другім — літоўскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?