Фота са старонкі Аляксея Дазорцава ў фэйсбуку.

Фота са старонкі Аляксея Дазорцава ў фэйсбуку.

«Я з’язджаў у Варшаву, бо страціў працу на дзяржаўным тэлебачанні ў Віцебску праз тое, што супрацоўнічаў з Белсатам», — распавядае Аляксей.

Аляксей лічыць, што заставацца ў Беларусі яму тады было небяспечна.

— Пасля зыходу з Белсата я вярнуўся ў Беларусь, але нідзе не мог знайсці работу, — кажа ён. — Расія ж была і ёсць найвялікшым медыйным рынкам, ён мае перспектывы. Я прыехаў туды, калі мне было 25 гадоў, і на той час амаль не было маладых адмыслоўцаў з досведам, які быў у мяне. Белсат фармаваўся з маладых людзей, якія прыехалі рабіць тэлебачанне. Ён даў найлепшыя веды і найлепшыя інструменты. Навучыў рабіць самыя розныя рэчы, працаваць у любых умовах. Маючы такі досвед, я паехаў развівацца далей як вядоўца навін, як медыя-менеджар. Менавіта Белсат зрабіў мяне навіновым журналістам, даў «чуйку», даў стыль.

Да думкі, што Белсат стаў разменнай манетай у адносінах паміж Польшчай і Беларуссю, Аляксей ставіцца скептычна. Тэлевядоўца мяркуе, што Белсат не толькі не ўяўляе ніякай пагрозы афіцыйнаму Мінску, але часам і дапамагае, бо паказвае слабыя месцы.

«Белсат выконваў ролю, якую не выконвалі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі. Ён даў беларусам беларускамоўныя мульцікі, фільмы. Мы атрымалі вялікі стос якасных прадуктаў толькі дзякуючы гэтаму каналу. Ён дазваляе беларусам быць беларусамі. І гэта таксама патрэбна афіцыйнаму Мінску», — лічыць Аляксей.

Дазорцаў мяркуе, калі Белсат закрыюць, то падобны праект зноў з’явіцца не хутка, а можа, і ўвогуле ніколі.

«Я быў у сітуацыі, калі праекты зачыняліся. Але я веру, што людзі, якія маюць досвед і веды, дадуць сабе рады. Камусьці давядзецца пераехаць з Варшавы, я разумею гэты жаль. Камусьці трэба будзе шукаць працу, каб карміць сям’ю. Я пажадаў бы некаторым вярнуцца ў Беларусь. Калі не будзе моцы і таленту, каб стварыць штосьці сваё, то далучыцца да іншых праектаў і развіваць іх», — раіць Аляксей.

Фота са старонкі Аляксея Дазорцава ў фэйсбуку.

Фота са старонкі Аляксея Дазорцава ў фэйсбуку.

У Расіі Аляксей Дазорцаў працаваў у інфармацыйным агенцтве РІА «Новости» шэф-рэдактарам відэа-службы, быў шэф-рэдактарам службы навін у праекце Kontr.tv, шэф-рэдактарам праграмы «Жывы эфір» на тэлеканале «Расія». Цяпер працуе вядоўцам і выканаўчым прадзюсарам праграмы «Вялікія навіны» на канале «360°».

«Як прафесіянал, я верны той справе, якую раблю. У тэлеканал «360°» я ўклаў шмат сіл, часу і душу. Я ўдзельнічаў у рэбрэндынгу канала, мы зрабілі яго добрым, якасным, прафесійным. Але калі будуць прапановы ў Беларусі, як для вядоўцы ці як для крэатыўнага прадзюсара, менеджара, калі будуць пэўныя запыты, я буду іх разглядаць. Я гатовы рабіць якасны прадукт у любой краіне. Калі гэта будзе на карысць Беларусі, тым лепш. Беларусь — мой дом, я — беларус. Гэта не зменіцца, і я выступаю за тое, каб беларусы імкнуліся рэалізоўваць свае таленты на Радзіме таксама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?