змея в елке

Victoria Snake Catcher

Жыхарка Мельбурна знайшла змяю прыкладна ў метр даўжынёй паміж галін каляднай ёлкі ў сваім доме. Пазней высветлілася, што змяя адносіцца да вельмі ядавітага віду тыгровых, піша ВВС. 

Жанчына не запанікавала, сфатаграфавала рэптылію і выклікала змеялова. Экстэрмінатар Бары Голдсміт, які прыехаў на выклік, пабачыў, што жанчына спакойна п'е гарбату ў іншым пакоі.

Тигровая змея

Getty

«Пабачыўшы змяю, яна выйшла з пакоя, заткнула шчыліну пад дзвярыма ручніком і патэлефанавала мне», — сказаў Голдсміт. На яго думку, змяя прабралася ў дом праз адчыненыя дзверы.

Як распавёў Голдсміт, змяя адносілася да віду тыгровых. Прадстаўнікі гэтага віду ўваходзяць у сямейства аспідаў і лічацца аднымі з самых ядавітых змей у прыродзе. Імавернасць смяротнага зыходу пры іх укусе вельмі высокая. Тыгровая змяя можа вырастаць амаль да трох метраў у даўжыню.

Тыгровая змяя — рэдкі від, і знаходзіцца пад абаронай аўстралійскага ўрада. Знойдзеную ў ёлцы змяю выпусцілі на волю.

20 з 25 самых атрутных ў свеце відаў змей водзяцца ў Аўстраліі. Як распавядае Бары Голдсміт, ён прывык знаходзіць рэптылій ў самых нечаканых месцах.

«Я знаходзіў іх у ботах, у пральных машынах, у сабачых будках, каціных туалетах, звычайных туалетах, кухонных шафах і на кніжных паліцах», — распавёў экстэрмінатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?