Палітзьняволены Аляксандар Казулін перадаў праз дачок, зь якімі меў спатканьне 9 ліпеня, сваё меркаваньне пра выбухі ў Менску і зьвязаныя зь імі падзеі.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты выказаў спачуваньне пацярпелым і іх родным. На думку Казуліна, «выбух быў разьлічаны та тое, каб пасеяць паніку, а не забіць. Гібель невінаватых людзей была б пэрсанальнай дыскрэдытацыяй так званага «гаранта стабільнасьці». Але ці многа ў нас у краіне прафэсіяналаў, здольных так граматна зрабіць выбуховае прыстасаваньне? Мяркую, іх трэба шукаць у сілавых ведамствах, падначаленых Лукашэнку, а не сярод дэмакратаў, на якіх прарэжымная прэса спрабуе павесіць усіх сабак» -- адзначыў А.Казулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?