Былая пракурор Крыма, якая здрадзіла Украіне і стала пэўным сімвалам анексіі, Наталля Паклонская падзялілася з інтэрнэт-грамадскасцю дзіўным твітам пра св. Мікалая Цудатворца.

https://twitter.com/PoklonskayaNV/status/810560333064630273

«Мы з дачкой ужо паставілі для яго на акно цёплае малако і пернікі», — напісала экс-пракурор, якая цяпер стала дэпутатам Дзярждумы РФ.

19 снежня — успамін святога Мікалая Мірлікійскага.

Паклонская не першы год кажа пра сваю прыхільнасць да хрысціянства і праваслаўя, хадзіла з партрэтам кананізаванага цара Мікалая ІІ, аднак, відаць, па сапраўдных перакананнях бліжэй да паганства, чым да хрысціянства.

Традыцыя пакідаць «для Санты» малако і печыва існуе ў ЗША і Канадзе, аднак гэта робіцца ў вігілію перад Раством, у падзяку за падарункі, а не ў дзень успаміну святога за «дапамогу і цуды». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?