Пасёлкі гарадскога тыпу Круглае і Бялынічы атрымалі статус гарадоў раённага падпарадкавання. Такое рашэнне сёння прынята на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
«Дасягнутыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, створаныя аптымальныя ўмовы жыццядзейнасці і перспектывы далейшага развіцця Круглянскага і Бялыніцкага раёнаў даюць усе падставы для аднясення гарадскіх пасёлкаў Круглае і Бялынічы да гарадоў раённага падпарадкавання», — адзначыла начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Ірына Петручэня.
Паводле яе слоў, змяненне статусу названых пасёлкаў гарадскога тыпу не пацягне змены даходаў і расходаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб і іншых арганізацый. Меркаваныя выдаткі раённых бюджэтаў па аднясенню Круглага і Бялынічаў да гарадоў раённага падпарадкавання складуць адпаведна Вг19,3 тыс. і Вг16,8 тыс.
Каментары