На пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава напалі ў Анкары. Замах адбыўся, калі пасол браў удзел у адкрыцці фотавыставы, перадае ВВС са спасылкай на тэлеканал CNN Turk. МЗС Расіі афіцыйна пацвердзіў смерць Андрэя Карлава.

У выніку гэтага нападу яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.
Выданне Hurriyet паведамляе, што напад адбыўся, калі пасол выступаў з вітальнай прамовай. Паводле сведчання відавочцаў, тэрарыст зайшоў у памяшканне, дзе праводзілася выстава, у дзелавым гарнітуры з гальштукам і быў прыняты за ахоўніка пасла. Ён падышоў да пасла ззаду і пачаў страляць з крыкамі «Алаху акбар! Не забывайце пра Алепа! Не забывайце пра Сірыю!»
Пасля першых стрэлаў забойца запатрабаваў ад прысутных на выставе разысціся, пасля чаго падышоў да Карлава, які ляжаў на падлозе, і яшчэ некалькі разоў у яго стрэліў.
Як паведамляе ria.ru, нападнік ліквідаваны паліцыяй.
Rusya'nın Ankara Büyükelçisi Andrey Karlov'un saldırıya uğramadan son fotoğrafı pic.twitter.com/gpuvOtrMIK
— April O'neil (@AprilTv6) 19 декабря 2016 г.
SON DAKİKA:
— Hurriyet.com.tr (@Hurriyet) 19 декабря 2016 г.
Rusya'nın Ankara Büyükelçisi silahlı saldırıda vurulduhttps://t.co/UU8dZVz6N8 pic.twitter.com/IrGuVgVXcf
З'явілася інфармацыя пра забойцу. Яго клічуць Меўлют Мерт Алтынташ. Ён 1994 года нараджэння (паводле іншых дадзеных, нападніку было 25 гадоў), выпускнік паліцэйскай акадэміі ў Ізміры. Ён быў звольнены з праваахоўных органаў у ходзе расследавання спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася 15 ліпеня.

Расія расцэньвае забойства пасла ў Турцыі Андрэя Карлава як тэрарыстычны акт. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Яна заявіла, што пытанне аб забойстве пасла «сёння ж будзе пастаўленае перад членамі Рады Бяспекі ААН», піша Медуза.
У Дзярждуме РФ забойства пасла назвалі правакацыяй з мэтай сарваць наладжаны дыялог паміж дзвюма краінамі і заклікалі правесці падрабязнае расследаванне гэтага злачынства.
***
У апошні час у Турцыі амаль штодня праходзілі акцыі пратэсту супраць расійскай палітыкі ў Сірыі.
Карлаў быў прызначаны на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расіі ў Турцыі ў ліпені 2013 года. З ліпеня 2001 па снежань 2006 быў паслом у КНДР.

Каментары