У Салігорску п'яны кіроўца на Opel збіў жанчыну, пратараніў некалькі аўтамабіляў. У адной з пашкоджаных машын была жанчына з дзіцем — яны ў выніку сутыкнення атрымалі траўмы. Паведамляецца аб трох пацярпелых, яны дастаўленыя ў бальніцу. Парушальнік затрыманы.

Пра здарэнне паведамілі відавочцы ў суполцы «Салігорскія аўтааматары». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля быў п'яны.

— На вуліцы Казлова мужчына збіў на пераходзе жанчыну, яе забрала хуткая дапамога. Кіроўца не спыніўся і працягнуў рух — павярнуў на плошчу. Тут ён пратараніў некалькі аўтамабіляў, у тым ліку і Ford, у якім знаходзілася жанчына з маленькім дзіцем — яны пацярпелі і дастаўленыя ў бальніцу. Кіроўца «Форда» не пацярпеў. Тут жа яго неўзабаве і затрымалі ДАІ. Па выглядзе, кіроўца быў п'яны, — пішуць AUTO.TUT.BY відавочцы.

У Салігорскім РАУС пацвердзілі: паведамленне аб тым, што па горадзе ездзіць ліхач, збівае людзей і тараніць машыны, паступіла каля 18.30. Па стане на 19.17 — ён затрыманы. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы кіроўца, мясцовы жыхар, на выгляд каля 40 гадоў — ён пратараніў каля 10 машын. Па медыцынскую дапамогу пакуль звярнулася тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0