berliner-zeitung.de

У сталіцы Германіі грузавік урэзаўся ў калядны кірмаш, змяўшы некалькі палатак.

Гэта здарылася а 20-й гадзіне паводле сярэдняеўрапейскага часу (22:00 па Мінску) у пачатку вуліцы Курфюрстэндам, непадалёк ад царквы кайзера Вільгельма. Паводле берлінскай паліцыі, загінулі 9 чалавек. Берлінскія СМІ пішуць пра 50 параненых.

Паліцыя затрымала кіроўцу грузавіка. Адразу пасля аварыі ён выскачыў з кабіны і паспрабаваў уцячы. Другі чалавек, што знаходзіўся ў кабіне, па папярэдніх дадзеных, памёр ад траўмаў.

23:12

Нямецкія СМІ паведамляюць пра некалькі загінулых і 50 параненых.

Паліцыя Берліна паведамляе пра 9 загінулых

23:03

Прынамсі адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя ў выніку таго, што грузавік урэзаўся ў тлум на калядным кірмашы.

Здарэнне адбылося ў Берліне, у прэстыжным раёне Курфюрстэндам, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Пакуль вядома вельмі мала дэталяў інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0