Аб нараджэнні сына алімпійская чэмпіёнка і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка паведаміла ў Instagram 20 снежня ў 5.10 па беларускім часе.

- Сёння ў мяне быў цяжкі бой і мая самая лепшая перамога! Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым. Так ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй, — напісала тэнісістка.

Today I had my hardest fight and my very best victory! Our son was born healthy and happy! So thankful and blessed! Thank you ❤

Фото опубликовано Victoria Azarenka (@vichka35)

Роды прайшлі ў ЗША. Пра тое, што Вікторыя чакае дзіця, стала вядома 15 ліпеня. Яна прапусціла некалькі тэнісных турніраў, а таксама Алімпійскія гульні ў Рыа.

Сваім маладым чалавекам Вікторыя называе амерыканца Уільяма Маккега. З пачатку мінулага года ён суправаджаў беларуску на ўсіх турнірах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0