9 ліпеня аўтарытэтнае польскае выданьне «Dziennik» апублікавала інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам. У размове з палітыкам закраналіся тэмы выбуху ў сталіцы, рэформы правапісу, праграмы Каліноўскага, а найбольш — наступных выбараў у беларускі парлямэнт. На пытаньне карэспандэнта, «Ці верыце вы ў посьпех?» Аляксандар Мілінкевіч адказаў наступным чынам:

«Мы не пераможам на выбарах. Ці існавала магчымасьць перамогі апазыцыі ў Савецкім Саюзе ці ПНР? Перш за ўсё неабходна давесьці ўсяму сьвету, што Беларусь можа ісьці іншым шляхам. Выбары могуць стаць нагодай для таго, каб пачаць дыскусію, шанцам, каб людзі маглі пачаць думаць інакш, каб пачаліся перамены ў мэнталітэце. І гэта будзе сапраўдная перамога».

via Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0