Грамадства5757

«НТВ — далоў, Белсат — дамоў»: каля Адміністрацыі прэзідэнта прайшла акцыя ў падтрымку тэлеканала

Каля Адміністрацыі прэзідэнта прайшоў пікет з нагоды магчымага закрыцця тэлеканала «Белсат». Нагадаем, што польскі ўрад прыняў рашэнне пра змяншэнне датацый на «Белсат» на 2017 год на дзве траціны. 

Відэаанлайн:

Агулам у акцыі ўзялі ўдзел васьмёра чалавек, сярод іх Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Алег Корбан. Трое міліцыянтаў склалі на іх пратаколы. Прысутнічаў камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Актывісты скандавалі «Без Белсата будзе вата», «НТВ — далоў, Белсат — дамоў», «Лукашэнка — не, Ананіч — не, Карпенка — не, Белсат — так», «Не — рускаму міру, не — Рыжскаму міру».

Севярынец заклікаў міліцыянераў і пракурораў каяцца, каб беларускі народ іх прабачыў.

Пасля акцыі, якая доўжылася каля 50 хвілін, супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта запрасіў Севярынца ў прыёмную. Разам з Паўлам на перамовы пайшлі яшчэ чацвёра ўдзельнікаў акцыі. Журналістам прысутнічаць не дазволілі.

Па словах Севярынца, у Адміністрацыі яны пакінулі пісьмовую заяву з патрабаваннем адключыць расійскія каналы і ўключыць «Белсат» у беларускую сетку вяшчання.

Каментары57

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць