Грамадства2424

Змітра Дашкевіча заблакавалі ў машыне даішнікі і амапаўцы, але інцыдэнт нічым не скончыўся ФОТА

Лідара Маладога фронта Змітра Дашкевіча, які ехаў на сваім аўто па працоўных справах (Зміцер мае фірму па вырабе мэблі) заблакавалі праваахоўнікі ў раёне вул. Астрожскіх, 4.

Як сказаў Дашкевіч карэспандэнту «Нашай Нівы», за ім ехалі бус з амапаўцамі і машына ДАІ. Інспектар спачатку звінаваціў Дашкевіча ў тым, што той двойчы праехаў на чырвонае святло ў раёне праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага. Сведкам «праезду на чырвонае», кажа Дашкевіч, быў амапавец.

Потым Дашкевіча звінавацілі ў тым, што ён нецвярозы за рулём, забралі дакументы. Пасля, праўда, дакументы вярнулі, але выходзіць з машыны на патрабаванне інспектара ДАІ Дашкевіч адмовіўся. Калі даішнікі самі паспрабавалі адчыніць дзверы яго аўто, ён іх заблакаваў зсярэдзіны.

«Zmitser Dashkevich заблакавалі на пад'едзе да Alaksiej Shein, куды ён накіроўваўся збіраць мэблю, — піша жонка Дашкевіча Наста ў фэйсбуку. — Кажа, што машына аточана АМАП».

«Пагражаюць, што будуць гвалтам даставаць з машыны. Многа амапа па цывільнаму», — дадала яна, але праз некалькі хвілін адпісалася: «Пасля актыўнага шухера ўсе раз'ехаліся. То крычалі, што гвалтам дастанем з машыны, а потым раз'ехаліся. Ён сам у шоку і нічога не разумее».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні3

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі2

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні3

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць