На ўшанаваньні нацыянальнай жаночай баскетбольнай зборнай краіны, якое адбылося ў нядзелю, генэральны дырэктар ЗАТ «Белатміт» Барыс Цыпорын заявіў, што ў выпадку выйгрышу камандай мэдалёў любой вартасьці на Алімпіядзе‑2008 кожны гулец будзе пажыцьцёва забясьпечаны мяснымі і каўбаснымі вырабамі.

Ён таксама паабяцаў, што «мясная пэнсія» чакае кожнага беларускага спартоўца, якому ўдасца падняцца на найвышэйшую прыступку п’едэстала ў Пэкіне.

Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0