Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі «выявіў маштабныя карупцыйныя схемы, арганізаваныя работнікамі СЗАТ «БелАВМ» на чале з генеральным дырэктарам Дзмітрыем Роніным, у якія былі ўцягнутыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў».

Кіраўнік АРІП Алег Верамейчык.

Кіраўнік АРІП Алег Верамейчык.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, 15 снежня пры атрыманні хабару ад Роніна ў 20 тыс. даляраў ЗША на месцы злачынства была затрымана кіраўнік Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Людміла Бачыла. Незаконнае грашовае ўзнагароджанне перадавалася за аказанае садзейнічанне ў прызнанні СЗАТ «БелАВМ» пераможцам аўкцыёну па закупцы абсталявання для патрэб фонду. У дачыненні да Бачыла распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), у дачыненні да Роніна — па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару).

Кіраўнік Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Л. Бачыла піша яўку з павіннай. Фота: прэс-служба КДБ

Кіраўнік Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Л. Бачыла піша яўку з павіннай. Фота: прэс-служба КДБ

Затрыманы таксама намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «БелАВМ» Мікалай Рамановіч (супольнік у перадачы хабару Бачыла), супрацоўнік СЗАТ Леанід Гарбачэўскі і начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў, адказны за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закупку сродкаў вылічальнай тэхнікі. Паводле інфармацыі КДБ, гэтыя асобы, знаходзячыся ў злачыннай змове, распрацавалі «патрэбнае» тэхнічнае заданне, якое дазволіла СЗАТ перамагчы ў аўкцыёне. За аказаны садзейнічанне Старавойтаў пры пасярэдніцтве Гарбачэўскага атрымаў хабар у 4 тыс. долараў ЗША.

У той жа дзень за карупцыйныя сувязі з СЗАТ «БелАВМ» быў затрыманы старшыня праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя» Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора» (АРІП) Алег Верамейчык (раней — начальнік галоўнага ўпраўлення АРІП НБ Беларусі). У ліпені 2016 года ён атрымаў ад Роніна 9 тыс. даляраў ЗША, а ў лістападзе - 6.400 еўра за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ў інтарэсах «БелАВМ» «дамоўнага» тэндэру на пастаўку абсталявання на суму каля 28 мільярдаў недамінаваных рублёў.

Затрыманыя начальнік галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка Беларусі Анатоль Мароз і яго намеснік Кацярына Паўлоўская. Задакументаваныя тры эпізоды атрымання Марозам ад Роніна хабараў у суме не менш за 13 тыс. даляраў ЗША за выбар СЗАТ «БелАВМ» ў якасці пастаўшчыка абсталявання, а таксама факт яго пасярэдніцтва пры атрыманні хабару Паўлоўскай.

Па ўсіх пералічаных фактах распачатыя крымінальныя справы. Затрыманыя змешчаныя пад варту.

Кампанія СЗАТ «БелАВМ» існуе больш за 20 гадоў, з'яўляецца адным з лідараў беларускага рынку кампаній сістэмных інтэгратараў і партнёрам больш чым дзесяці вядучых кампаній ІТ-індустрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?