Колькасць боегатовых знішчальнікаў у Ваенна-касмічных сілах Расіі павінна ў перспектыве скласці 700 машын, паведаміла расійскае агенцтва lenta.ru са спасылкай на крыніцу ў вайсковых колах.

Расійскія знішчальнікі Су-27 і МіГ-29 на парадзе 9 траўня ў Маскве

Расійскія знішчальнікі Су-27 і МіГ-29 на парадзе 9 траўня ў Маскве

«Гэты паказчык можна дасягнуць да 2025 года. Знішчальнікі будуць складаць каля 40 адсоткаў ад агульнай колькасці самалётнага парку ВПС, астатняе - штурмавікі, бамбардзіроўшчыкі, разведвальныя, транспартныя, вучэбныя і спецыяльныя машыны», - сказаў чыноўнік.

Цяпер Масква мае каля 500 знішчальнікаў у боегатовых адзінках, а агулам мае 1.090 баявых самалётаў у складзе ВПС, сведчыць даведнік «Military Balance 2016», які складаецца аўтарытэтным Міжнарожным інстытутам стратэгічных даследванняў iiss.org.

Такім чынам, сыходзячы з пададзенай прапорцыяй, у 2025 годзе Расія хоча мець каля 1750 баявых самалётаў рознага прызначэння — у 1,7 раза болей, чым цяпер.

Беларусь, па дадзеных таго ж даведніка, мае 24 боегатовыя знішчальнікі МіГ-29, 12 штурмавікоў Су-25, 13 самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?