Паліцыя Берліна адпусціла мужчыну, затрыманага па падазрэнні ў датычнасці да тэракту на калядным кірмашы 19 снежня.

Як піша выданне Focus са спасылкай на заяву пракуратуры Берліна, яму не прад'яўлена абвінавачванняў, доказаў супраць яго няма.

Раней выданне Die Welt са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што затрыманы паліцыяй мужчына не мае дачынення да тэракту, а выканаўца застаецца на свабодзе.

Увечары 19 снежня грузавік заехаў на калядны кірмаш у заходнім Берліне. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 48 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0