Гэта здарылася ў даліне (Down in the Valley).

ЗША, 2005, каляровы, 125 хв.

Жанр: псыхалягічная драма.

На гэтым тыдні ў Менску паказваюць карціну, якая мела посьпех у Канах. Фільм выглядае на вэстэрн. Але гэта сучасная псыхалягічная драма з пагрозьлівымі таямніцамі.

Пекная юная Тобі (Эван Рэйчэл Вуд) знаёміцца з мужным валацугам (Эдуард Нортан), каўбоем-выхавальнікам. Раман паміж героямі разгортваецца, але, але, але….

Эдуард Нортан выбітны ролямі з «двайным дном» – ягоныя пэрсанажы прыхоўваюць нешта, за імі ходзіць цень-двайнік (як клерк з «Байцоўскага клюбу»). У «далінным» выпадку актор Нортан выступіў яшчэ й супрадусэрам стужкі. Ён і рэжысэр Дэйвід Джэкабсан знайшлі адзін аднаго. Джэкабсана таксама цікавіць дваістасьць чалавечай прыроды, гульня паміж рэальным і ўяўным і таямніцы псыхікі.

Сэансы ў менскім Доме кіно: 10, 12–14 траўня – 18.50, 21.00; 11 траўня – 18.50.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0