Гарадскія ўлады разглядаюць магчымасць зрабіць уезд у цэнтр Мінска платным для ўсіх.

Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», паведаміў 21 снежня старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падчас прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

Ён растлумачыў, што на працягу бліжэйшых гадоў узровень аўтамабілізацыі ў горадзе можа наблізіцца да крытычнага.

— Мы ўжо паўгода вывучаем гэтую тэму, - адзначыў А. Шорац. - Ёсць розныя тэхнічныя сродкі, як гэта зрабіць, і розныя падыходы. Адны спецыялісты прапануюць зрабіць нязручным праезд праз цэнтр горада і выкарыстоўваць 1-е і 2-е транспартныя кольцы, каб знізіць аўтамабільныя патокі. Іншыя - абмежаваць ўезд на МКАД або зрабіць яго платным для грузавога транспарту. Ёсць прапанова зрабіць платным ўезд у цэнтр Мінска для ўсіх удзельнікаў руху. Наша галоўная задача — зрабіць рух на грамадскім транспарце больш зручным, камфортным і хуткім, чым на асабістых аўтамабілях.

«Магчыма, зробім ўезд у цэнтр Мінска платным для ўсіх, выкарыстоўваючы сістэму BelToll, - падсумаваў А. Шорац. - І кожны ўдзельнік руху будзе разумець, што, заязджаючы ў пэўную зону, ён павінен заплаціць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0