Анансаваная яшчэ ў 2006‑ым годзе новая спэцыяльнасьць БДУ сёлета нарэшце атрымае першых студэнтаў. 25 чалавек на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта з восені пачнуць вучыцца на спэцыяльнасьці «web‑журналістыка».

Будучых дыплямаваных «web‑журналістаў» ужо цяпер дужа чакаюць рэгіянальныя пэрыядычныя выданьні — тлумачыць прэс‑служба БДУ прычыны адкрыцьця новай спэцыяльнасьці.

Усяго ў БДУ на 16 факультэтаў плянуецца прыняць на дзённую бюджэтную форму навучаньня 1932 чалавека, а на дзённую платную — 2419. На завочную бюджэтную форму навучаньня плян прыёму складае 425 чалавек, а на завочную платную — 1121 чалавек.

Прыём дакумэнтаў ад абітурыентаў усіх формаў навучаньня ў БДУ пачынаецца 12 ліпеня. Як і ва ўсіх ВНУ другой плыні, ён працягнецца да 23 ліпеня.

Паводле Generation.bY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0