Улада7474

Дзмітрыеў: Казаць, што ніякіх сувязяў са спецслужбамі ў нас няма, занадта рамантычна

Адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў вырашыў публічна адказаць на абвінавачванні Уладзіміра Някляева, які лічыць, што былы кіраўнік яго штаба супрацоўнічаў з КДБ. Хто аддаў загад змяніць маршрут падыходу на Плошчу-2010 калон Някляева і Статкевіча, чаму іх план Плошчы быў недасканалым, ці адчувае адказнасць за людзей, якія прыйшлі па іх закліку на Плошчу? На гэта і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін Андрэй Дзмітрыеў.

Слухаць размову цалкам:

Лепшыя цытаты з размовы

У мяне няма куратара ў КДБ, які кажа, што рабіць, куды ісці і якую пазіцыю займаць. Але Някляеў кажа адваротнае ўжо два гады, і гэта ставіць мяне ў складаную сітуацыю: у суд не пойдзеш, бо мы ведаем, які ў нас суд, і не паб’ешся з ім з-за гэтай хлусні - чалавек жа ва ўзросце.

Казаць, што ніякіх сувязяў са спецслужбамі ў нас няма, занадта рамантычна - вядома, у якой краіне мы жывём. Але ніякіх сувязяў, калі кажуць, што рабіць, калі ўсё кіраўніцтва падпарадкоўвалася б КДБ - такога ў «Гавары праўду», безумоўна, няма.

Найхутчэй, у «Гавары праўду» сапраўды ёсць засланыя агенты, але мы цяпер не робім нічога, з-за чаго нам варта было б баяцца ўлады. 

Не бачу сэнсу казаць, колькі нам каштавала па грашах прэзідэнцкая кампанія 2010 года. Адно магу сказаць: сур’ёзная прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі прыкладна павінна каштаваць ад 5 і больш мільёнаў долараў.

Ад таго, якім маршрутам пайшлі б на Плошчу Някляеў і Статкевіч, ні сутнасць Плошчы, ні яе вынік не змяніўся б - сам план Плошчы быў недасканалым, ён быў занадта наіўным і рамантычным.

Рашэнне змяніць маршрут дастаўкі гукаўзмацняльнай апаратуры прымаў штаб, а не я адзін. І трэба было гэта для таго, каб з дапамогай публічнасці абараніць апаратуру.

Статкевіча мы лічылі адной з пагрозаў для Плошчы, якую мы арганізоўвалі. І яго прывезлі да штаба Някляева, змяніўшы такім чынам яго маршрут падыходу на Плошчу для таго, каб мы маглі яго кантраляваць.

У нас быў план - правесці перамовы з урадам. А ў Статкевіча - ісці на штурм. Мы загадзя вырашылі, што калі на Плошчы Статкевіч пачне заклікаць людзей ісці на штурм - вырубаць апаратуру і перадаваць слова Някляеву. Які павінен быў утрымаць Плошчу ад штурму.

Я адчуваю сябе вінаватым за той план Плошчы, які ў нас быў. Бо гэты план быў сцэнарыем, добрым для гульні, але кепскім для сапраўднай палітыкі. І калі на Калектарнай нас паклалі тварам у снег - гэта быў канец казкі. Мы неадэкватна ацэньвалі сітуацыю і таму план наш быў неадэкватным.

Кожны на Плошчу прыйшоў за сябе, за сваю сям’ю. Але ў тым, што з імі потым здарылася на Плошчы, ёсць адказнасць і мая, і штаба «Гавары праўду» - мы не прадумалі добра план дзеянняў і не здолелі абараніць людзей, якія прыйшлі за намі.

Мы вывучылі нашы памылкі і зараз дзейнічаем больш адказна.

Апазіцыя і без мяне добра спраўляецца, каб пастаянна сварыцца, і таму не здольная абраць адзінага кандыдата. Але калі яны кажуць што ў гэтым вінаваты я, то можа ім лепш увогуле сысці з палітыкі - калі іх так лёгка перайграць?

Калі Някляеў сышоў з «Гавары праўду» то ніводзін чалавек не пайшоў следам за ім. Гэта азначае, што я - адданы сябра каманды, а каманда - адданая мне як лідару. А Някляеў хацеў, каб была не каманда, а «фан-клуб Някляева».

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць