«Советская Белоруссія» дала адказ дырэктару Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леаніду Рашэтнікаву, які заявіў, што «незалежнай Беларусі быць не можа». Аўтарская калонка называецца «Памылка былога рэзідэнта».

«Некалькі слоў пра наватара і яго інстытут. … Нягледзячы на гучную назву, гэты самы РІСД — усяго толькі адна з шматлікіх кантор, якія нястомна здабываюць бюджэты на неабсяжнай ніве «аналізу і сінтэзу». Толькі і ўсяго! — адзначае аўтар і працягвае: — Кожны ахвотны можа забрацца ў інтэрнэт, знайсці «матэрыялы» гэтай установы і пераканацца ў іх абсалютнай нікчэмнасці. Дый сам спадар Рашэтнікаў ніякі не генерал-лейтэнант ваеннай разведкі, а ўсяго толькі глыбокі адстаўнік. Так што ўсім яго «адкрыццям» і іншаму грош цана».

«Ну збалбатнуў нешта пенсіянер, ну паказаў сябе поўным дылетантам, ну што з таго? Балбатуноў не сустракалі, ці што?» — падсумоўвае «Советская Белоруссія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0