У інтэрв'ю газеце «Спартыўная панарама» вядомая гімнастка Меліціна Станюта распавяла пра рашэнне завяршыць кар'еру. Заключнае выступленне Станюты адбудзецца на міжнародным турніры ў Мінску Baby Cup.

— Раней вы казалі, што маеце намер спаборнічаць на працягу 2017 года…

— Насамрэч, у апошнія пару месяцаў разумела, што мінулы сезон, хутчэй за ўсё, стане для мяне заключным. Усё ж да рашэння аб завяршэнні кар'еры немагчыма прыйсці раптоўна. Яно спела ў маёй галаве вельмі доўга, былі пэўныя сумневы. Зрэшты, лічу, што лепш сысці менавіта цяпер.

— Рашэнне далося цяжка?

— Выдатна разумела, што калісьці гэта адбудзецца. Вядома, цяжкі крок. Усё ж дваццаць гадоў аддавала ўсю сябе любімай справе, і ніякія цяжкасці або траўмы не маглі мяне спыніць. Спорт — гэта вялікая праца, са сваімі ўзлётамі і падзеннямі. Але, як бы там ні было, усё добрае калі-небудзь заканчваецца. А ў мастацкай гімнастыцы гэты момант надыходзіць значна раней. Мне трохі цяжка пра гэта казаць, душа ўсё ж баліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0