Вітанкі ўсім!
Шукаю валанцёраў, якія займаюцца агучкай і гукам.
Ёсьць невялічкі моладзевы амерыканскі серыял, які я пераклала, і зараз шукаю людзей, якім бы было цікава агучыць яго на беларускую мову.
У асноўным праблема ў адсутнасьці абсталявання: гукавая картка, мікрафоны, стойкі, а таксама памяшканні. Ну і канечне ж, калі ёсць людзі, якія гэтым займаліся, ведаюць, як што рабіць, і могуць зрабіць апрацоўку гука, то гэта проста выдатна!
Калі ў вас ёсьць цікавасць, калі ласка, пішыце — адкажу ўсім!
Мой е-mail: [email protected]