Ураніцы 22 снежня каля станцыі метро «Каломенская» ў Маскве адбыўся выбух у выніку пашкоджання газавага балона.

Было паранена сем чалавек, сярод якіх адна беларуска.

26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Курадавец шпіталізавана са страсеннем мазгоў і рванымі ранамі скроневай вобласці. Найхутчэй, дзяўчына атрымала аскепкавыя раненні на аўтобусным прыпынку.

«Яна атрымала неабходную медыцынскую дапамогу і ў цяперашні час пакінула лячэбную ўстанову, знаходзіцца дома», — адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?