Забарона на адкрытую дэманстрацыю рэлігійных знакаў і сімвалаў медыцынскімі работнікамі, якая ўтрымліваецца ў праекце нормаў медыцынскай этыкi i дэанталогii, з'яўляецца дыскрымінацыяй вернікаў, заявіў на сустрэчы з журналістамі 22 снежня ў сталіцы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

catholic.by

catholic.by

«Гэта значыць можна насіць значок прыналежнасці да партыі і грамадскай арганізацыі, а рэлігійны знак — не, — абурыўся каталіцкі іерарх. — У нас рэкламуюць піва, працуюць казіно, а вы ведаеце, куды прыводзяць усе гэтыя аднарукія бандыты, а рэлігійны знак, значыць, насіць нельга!»

«Гэта не што іншае як дыскрымінацыя вернікаў. Спадзяюся, гэтыя нормы будуць зменены», - сказаў Кандрусевіч.

Праект нормаў медыцынскай этыкi i дэанталогii распрацаваны Міністэрствам аховы здароўя. Ён быў апублікаваны на сайце міністэрства ў канцы лістапада для абмеркавання, якое будзе доўжыцца да 25 снежня. Дакумент вызначае патрабаванні да знешняга выгляду, манеры зносін з пацыентамі медработнікаў і фармацэўтаў. У праекце сярод іншага гаворыцца, што медработнікамі «не дапускаецца відавочная дэманстрацыя сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?